viasna on patreon

“Крэатыўныя метады” барацьбы з пікетамі ў Светлагорску

2014 2014-11-25T23:52:08+0300 2014-11-26T09:14:21+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/medekspert.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Новыя формы барацьбы з пратэстамі вынайшлі светлагорскія ўлады: пры спробе зладзіць пікет грамадскага актывіста забрала не міліцыя, а хуткая дапамога. 25 лістапада а 15-й гадзіне грамадскі актывіст, інвалід 1 групы Юрый Ляшэнка спрабаваў зладзіць каля райвыканкаму пікет у абарону правоў людзей з абмежаванымі магчымасцямі, у тым ліку ў знак пратэсту супраць невыканання правоў інвалідаў пры капітальным рамонце з элементамі мадэрнізацыі жылога двухпавярховага дома па вуліцы Леніна. Райвыканкам забараніў праводзіць масавае мерапрыемства. Але 25 лістапада Юрый Ляшэнка выехаў на вазку на цэнтральную плошчу Светлагорска. Праз некалькі хвілін, не паспеў ён і разгарнуць плакат, як да яго падбеглі супрацоўнікі «хуткай», якая з мігалкамі пад'ехала на плошчу, і мужчыну пацягнулі ў аўтамабіль. «Мяне двое супрацоўнікаў «хуткай» пераконвалі, што мне блага, і мне патрэбная неабходная дапамога, я наогул не мог зразумець – што адбываецца. Мне было добра, хуткую я не выклікаў! У шпіталі мне памералі ціск, зрабілі кардыяграму, сказалі, што ў мяне тахікардыя і ўкалолі укол. Потым прыйшоў міліцыянер, які апытаў мяне», - распавёў актывіст.

Пасля наведвання міліцыянера, які склаў пратакол (пакуль невядома, па якім артыкуле), медсястра сказала Юрыю Ляшэнка, што ён можа ісці дахаты, бо яму «аказана неабходная дапамога».

Міліцыянер абвясціў, што 27 лістапада актывіст мусіць прыйсці на суд.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства