viasna on patreon

Андрэя Гайдукова асудзілі на 10 сутак арышту

2014 2014-11-25T23:57:14+0300 2014-11-26T12:07:26+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gajdukou-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Гайдукоў

Андрэй Гайдукоў

Суддзя Полацкага гарадскога судаУладзімір Бясецкі прызнаў былога палітвязня вінаватым у парушэнні артыкула 23.34 КаАП і за "правядзенне несанкцыянаванага пікета з раздачай улётак" прысудзіў Андрэю Гайдукову арышт на 10 сутак.

Інцыдэнт, які разбіраўся ў судзе, адбыўся ўчора, 24 лістапада, у Полацку. Міліцыя затрымала Гайдукова, які раздаваў мінакам улёткі пра палітвязняў. Разам з Андрэем Гайдуковым быў затрыманы Антон Паўлаў, які фатаграфаваў акцыю. Абодвух адвезлі ў міліцыю і прымусілі выдаліць усе здымкі. На Андрэя Гайдукова ў пастарунку склалі пратакол пра правапарушэнне. Тут жа ўручылі позву ў суд – 27 лістапада на 16.30. Аднак сёння апоўдні Андрэю Гайдукову дахаты прынеслі іншую позву: пра тое, што суд адбудзецца сёння ж, у 14.00.

"У судзе я заявіў, што мне патрэбны абаронца, і што я маю дамову з мінскім адвакатам. Але дабрацца так хутка да Полацку ў яго няма фізічнай магчымасці. Суддзя Уладзімір Бясецкі чакаць не пагадзіўся: ён сказаў, што дае мне паўгадзіны, каб я заключыў дамову з полацкім адвакатам. Давялося гэта зрабіць, і я лічу, што маё права на абарону ў судзе парушана: спачатку суд быў прызначаны на пазнейшую дату, а потым яго перанеслі і фактычна не далі магчымасці запрасіць да ўдзелу ў працэсе таго адваката, якому я давяраю", сказаў Андрэй Гайдукоў.

Наперадзе ў яго яшчэ адно разбіральніцтва -- па факце затрымання 21 лістапада. Ён быў затрыманы ў Наваполацку – таксама за распаўсюд улётак пра палітвязняў. У наваполацкай міліцыі на яго склалі пратакол за распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных.

"Пратакол я не падпісваў, копіі не маю, таму не магу сказаць, у парушэнні якога артыкула мяне вінавацяць. Я чуў, што па тэлефоне супрацоўнікі міліцыі камусьці тлумачылі, што мой выпадак будзе разбіраць адміністрацыйная камісія. Але ніякіх позваў у мяне пакуль няма – ні на пасяджэнне камісіі, ні ў суд", - распавёў Андрэй Гайдукоў.

Андрэй Гайдукоў - былы палітзняволены, 8 лістапада 2012 года супрацоўнікі КДБ затрымалі яго і завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэксу (здрада дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці). Справа Гайдукова разглядалася ў закрытым рэжыме, падчас суду абвінавачанье Гайдукову было перакваліфікавана. 1 ліпеня 2013 года Віцебскі абласны суд асудзіў Гайдукова паводле крымінальнага артыкула «Спроба ўсталявання супрацоўніцтва са спецслужбамі, органамі бяспекі або органамі замежнай дзяржавы». Яго прызналі «вінаватым у спробах устанаўленьня кантактаў з супрацоўнікамі замежнай спэцслужбы без прыкмет дзяржаўнай здрады». 8 траўня 2014 году Андрэй Гайдукоў выйшаў на волю.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства