Палітзняволены Васіль Парфянкоў на волі
https://spring96.org./be/news/74440
2014
2014-12-05T10:31:00+0300
2014-12-05T10:31:00+0300
2014-12-05T16:22:17+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/parfiankou-3.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
5 снежня каля 7 гадзіны раніцы з папраўчай калоніі № 9 у Горках выйшаў на волю пасля адбыцця пакарання палітвязень Васіль Парфянкоў. Сябры і журналісты сабраліся сустрэць Васіля, аднак яго ў суправаджэнні міліцыі даставілі да цягніка на Воршу на чыгуначны вакзал. У Воршы адбылася сустрэча з паплечнікамі, пасля якой Парфянкоў накіроўваецца ў Менск.
Васіль Парфянкоў быў узяты пад варту 5 снежня 2013 г. падчас агучвання прысуду па арт.421 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (“невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду”). Асуджаны да года пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Некалькі апошніх месяцаў Васіль Парфянкоў даседжваў свой тэрмін у адзіночнай камэры.