viasna on patreon

Валянцін Стэфановіч супраць зачысткі інфармацыйнай прасторы пад знакам барацьбы з наркагандлем

2014 2014-12-05T10:48:03+0300 2014-12-05T10:54:28+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/cenzura_u_internet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пад час выступу на нарадзе па пытаннях супрацьдзеяння незаконнаму абароту наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў 4 снежня міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч заявіў, што наспела вострая неабходнасць карэкціроўкі заканадаўства, звязанага з інтэрнэт-дзейнасцю. У прыватнасці, на яго думку, патрабуецца забарона доступу ўсіх інтэрнэт-карыстальнікаў да сайтаў, уключаным у спіс абмежаванага доступу. Вядома, што ў гэты спіс унесены таксама і некаторыя незалежныя сайты, сярод якіх - charter97.org, belaruspartisan.org, spring96.org, блог Яўгена Ліпковіча ў livejournal ды іншыя грамадска- палітычныя сайты.

Яшчэ напрыканцы 2013 года намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна”  Валянцін Стэфановіч атрымаў паведамленне з Генеральнай пракуратуры Беларусі пра тое, што сайт ПЦ “Вясна” быў унесены ў спіс рэсурсаў з абмежаваным доступам па рашэнні таго ж органа ў жніўні 2011 года на той падставе, што “дзеянні ад імя праваабарончай арганізацыі “Вясна”, якая не прайшла ў вызначаным парадку дзяржаўную рэгістрацыю, супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь”.

Пасля гэтага Валянцін Стэфановіч звярнуўся ў суд Цэнтральнага раёна Менска са скаргай на рашэнне Генеральнай пракуратуры.

18 лютага 2014 г. суд Цэнтральнага раёна пастанавіў, што Валянцін Стэфановіч не валодае належнай правасуб’ектнасцю: паколькі ён не з’яўляецца ўладальнікам сайта www.spring96.org, ён не можа быць ахвярай унясення сайта у “чорныя спісы” і не можа абскардзіць рашэнне ў касацыйным парадку.

Нагадаем, што ў лютым 2014 года Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў выказала занепакоенасць судовым рашэннем наконт абмежавання доступу да сайта ПЦ “Вясна”

Праваабаронцы вітаюць захады ўладаў па ўзмацненні барацьбы з наркагандлем у Беларусі, аднак выказваюць нязгоду з тым, што пад гэтаю маркай дзяржава спрабуе зачысціць і без таго абмежаваную незалежную інфармацыйную прастору.

Сітуацыю каментуе намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна”  Валянцін Стэфановіч: “Так, я асабіста падтрымліваю захады па ўзмацненню барацьбы з распаўсюдам і гандлем наркотыкамі, аднак я катэгарычна супраць абмежавання канстытуцыйных правоў на выказванне свайго меркавання, распаўсюд і пошук інфармацыі. Мы расцэньвалі і расцэньваем уключэнне сайта ПЦ “Вясна” у спіс абмежаванага доступу рашэннем Генеральнай пракуратуры, як праяву цэнзуры і адну з формаў ціску на нашую арганізацыю, якая займаецца легітымнай дзейнасцю па абароне правоў чалавека.” 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства