viasna on patreon

Чарговы суд над незалежным журналістам

2014 2014-12-05T13:27:06+0300 2014-12-05T13:27:06+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zaleuski.jpg
Сябра БАЖ Алесь Залеўскі

Сябра БАЖ Алесь Залеўскі

11-га снежня ў 11 гадзін у Слоніме будуць судзіць Алеся Залеўскага, супрацоўніка Польскага грамадскага тэлебачання, часткай якога з’яўляецца тэлеканал “Белсат”. Журналіста вінавацяць у адміністрацыйным парушэнні, а менавіта ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ.

Алесь Залеўскі ў Слоніме здымаў рэпартаж пра карупцыю ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Паводле наяўнай у яго інфармацыі, у горадзе пачалося расследаванне агучаных у рэпартажы фактаў. Аднак самаго журналіста чакае суд, ён ужо пагаварыў па тэлефоне з суддзёй:

- Пытаўся, хто заяўнік. Адказалі, што мясцовы РАУС. Гэта значыць, што пацярпелага ў маім выпадку няма. Але гэтага мала. У нас РАУС пільна сочыць за ўсёй прадукцыяй незалежных СМІ. І як толькі інфармацыя тычыцца іх дзейнасці ці дзейнасці чынавенства, то яны гатовы вось такім чынам на гэта рэагаваць.

Гэта ўжо другая адміністрацыйная справа ў дачыненні да Алеся Залеўскага. У траўні ў Карэлічах яго пакаралі штрафам у 30 базавых велічынь паводле таго ж артыкулу – “Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”.

Апошнім часам адміністрацыйныя працэсы супраць незалежных журналістаў сталі масавай з’явай, між іншым, штрафам быў пакараны Андрэй Мялешка з Гародні, якога звінавацілі ў супрацы з замежнымі СМІ без акрэдытацыі. Гаворка ішла пра нашае Беларускае Радыё Рацыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства