Пракурор горада Магілёва Вульвач увёў у зман журналіста Буракова
Міністэрства Юстыцы прызнала, што Інструкцыя па справаводству ў дзяржаўных органах, а таксама іншых арганізацыях ўстанаўлівае агульныя патрабаванні да дакуменціравання ўпраўленчай дзейнасці ва ўсіх дзяржаўных органах і іншых арганізацыях. Гэта вынікае з пісьмовага адказу, які атрымаў магілёўскі журналіст Алесь Буракоў.
У адказе таксама пазначана, што арганізацыя і вядзенне справаводства ў арганізацыях устанаўліваецца на падставе самастнойна распрацаваных інструкцый па справаводству ў адпаведнасці з патрабаваннямі Інструкцыі.
У адпаведнасці з дадзеным палажэннем Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь распрацавана і зацверджана ва ўстаноўленым парадку Інструкцыя па справаводству ў пракуратуры Рэспублкі Беларусь, палажэнні якой у частцы рэгістрацыі і падпісання дакументаў цалкам адпавядаюць патрабаванням Інструкцыі.
Гэтаксама мінюст прызнаў, што афармленне подпісу ў графе пастановы агляда месца адміністрацыйнага правапарушэння ад 11 і 15 верасня 2014 года дапушчаны парушэнні патрабавання п.58 Інструкцыі і патрабаванняў Інструкцыі пракуратуры – подпісы асоб, якія выпісалі санкцыю на агляд памяшкання Алеся Буракова, не адпавядалі пасадзе і не былі расшыфраванымі.
У сувязі з гэтым Міністэрства юстыцый рэкамендавала структурнаму падраздзяленню па архівах і справаводству галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама правесці ў Ленінскім РАУСе і пракуратуры Магілёва семінар па справаводству.
Прыцягнуць да адказнасці асобу, якая парушыла заканадаўства аб справаводству немагчыма, бо з Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях у 2009 годзе быў выключаны артыкул 22.12, якія гарантаваў адказнасць за парушэнні справаводства.
У сувязі з тым, што магілёўскі пракурор Вульвач увёў сваім пісьмовым адказам журналіста Буракова ў зман і адпісаўся, што на пракуратуру не распаўсюджваецца Інструкцыя па справаводству ў дзяржаўных органах, Алесь Буракоў рыхтуе скаргу ў Генеральную пракуратуру.