viasna on patreon

Лаўрэатаў Нацыянальнай прэміі праваабарончай супольнасці назавуць 10 снежня

2014 2014-12-09T12:26:04+0300 2014-12-09T12:26:04+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ptuska_bielaja_na_indziha-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 снежня прадстаўнікі праваабарончых арганізацый назавуць імёны лепшых сярод сваіх калегаў, а таксама лепшага адваката і лепшага журналіста, які асвятляе праблемы правоў чалавека.

Прэмія за дасягненні ў галіне правоў чалавека была заснаваная ў 2008 годзе. Сёлетняя цырымонія будзе ўжо шостай па ліку.

У папярэднія гады ў журналісцкай намінацыі праваабаронцы адзначалі Сямёна Печанко, Алега Груздзіловіча, Уладзіміра Грыдзіна, Юлію Дарашкевіч, Андрэя Пачобута, а таксама перадачу “Маю права” тэлеканала “Белсат”.

Сёлетнія пераможцы, імёны якіх арганізатары трымаюць у сакрэце, будуць названыя ў Міжнародны дзень правоў чалавека, 10 снежня, у кнігарні “ЛогвінаЎ” (пр.Незалежнасці 37А) а 13 гадзіне. Уваход вольны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства