viasna on patreon

Сайт “Вясны” ўзнагароджаны Нацыянальнай праваабарончай прэміяй

2014 2014-12-10T14:54:18+0300 2014-12-10T16:51:07+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/premija_pravaabaroncau-2014.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уручэнне нацыянальнай прэміі праваабаронцаў, 2014 год.

Уручэнне нацыянальнай прэміі праваабаронцаў, 2014 год.

Аргкамітэт Нацыянальнай прэміі беларускіх праваабаронцаў назваў імёны сёлетніх лаўрэатаў. Праваабаронцам года прызнаная Алена Танкачова, адвакатам - Людміла Казак, у галіне журналістыкі перамогу атрымалі Алена Панкратава і сайт закрытага ўладамі ПЦ “Вясна”.

 

Згодна з традыцыя, лаўрэатаў прэміі супольна вызначаюць дзевяць беларускіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, РПГА “БХК”, закрыты ўладамі цэнтр “Вясна”, “Праваабарончы альянс” і іншыя, а таксама былыя атрымальнікі прэміі.

Традыцыйна прэмія беларускіх праваабаронцаў ўручаецца ў Міжнародны дзень правоў чалавека. Ёй адзначаюць людзей, якія зрабілі найбольшы ўнёсак у ў абарону правоў чалавека ў гэтым годзе.

Па словах аўтаркі ідэі прэміі Людмілы Гразновай, сёлета для галасавання сябрамі журы было вылучана вельмі шмат годных кандыдатураў. Але пасля абмеркавання і галасавання сябры прынялі рашэнне ўзнагародзіць наступных:

Праваабаронцам года была названая кіраўніца “Цэнтру прававой трансфармацыі” Алена Танкачова.

Адвакатам года сябры журы прызналі Людмілу Казак.

А ў галіне журналістыкі сябры журы сёлета назвалі адразу двух пераможцаў – аўтарку перадачы “Свабода ў турмах” Алену Панкратаву, а таксама рэдакцыю сайта закрытага беларускімі ўладамі цэнтру “Вясна”.

Нагадаем, што ў папярэднія гады ў журналісцкай намінацыі праваабаронцы ўжо прызнавалі лепшымі Сямёна Печанко, Алега Груздзіловіча, Уладзіміра Грыдзіна, Юлію Дарашкевіч, Андрэя Пачобута, а таксама перадачу “Маю права” тэлеканала “Белсат”.

Прэс-служба БАЖ

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства