viasna on patreon

Варшава: Праваабаронцы з розных краінаў пікетавалі амбасаду Азербайджана (фота)

2014 2014-12-13T22:23:58+0300 2014-12-15T11:35:30+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/varshava-pikiet-az-04.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пікет ля амбасады Азербайджана ў Варшаве 13 снежня 2014

Пікет ля амбасады Азербайджана ў Варшаве 13 снежня 2014

12 снежня ў Варшаве на пікет супраць пераследу азербайджанскіх калегаў сабраліся прадстаўнікі праваабарончых арганізацый з Польшчы, Нямеччыны, Нарвегіі, Расіі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Грузіі і Беларусі. Яны перадалі ў амбасаду Азербайджана заяву, прынятую на агульным сходзе Еўрапейскай платформы за дэмакратычныя выбары (EPDE), які гэтымі днямі адбыўся ў Варшаве.  

Гадавы сход EPDE сёлета праходзіў без аднаго з сябраў праўлення Платформы Анара Мамедлі – кіраўніка азербайджанскага Цэнтра маніторынгу выбараў і навучання дэмакратыі, які знаходзіцца за кратамі ў выніку палітычна матываванага прысуду. 

“У Азербайджане сістэматычна парушаюцца грамадскія і палітычныя правы, ажыццяўляецца палітычна матываваны пераслед дэмакратычных актывістаў, грамадскіх дзеячаў і праваабаронцаў, якія па сфабрыкаваных справах прыцягваюцца да крымінальнай адказнасці. Падчас зняволення правы палітычных зняволеных груба парушаюцца, у дачыненні да іх прымяняюцца катаванні і іншыя віды бесчалавечнага абыходжання.

Платформа выказвае пратэст супраць надуманага і незаконнага асуджэння ў дачыненні да сябра Каардынацыйнага савета Платформы, кіраўніка EMDS (Азербайджан) Анара Мамедлі.

Таксама занепакоенасць выклікаюць рэпрэсіі ў дачыненні да арганізацый незалежнага назірання і масавыя арышты вядомых праваабаронцаў Азербайджана Лэйлы Юнус і Інтыгама Аліева.

Мы расцэньваем такія дзеянні ўладаў Азербайджана як расправу над найвядомейшай арганізацыяй Азербайджана за яе незалежную, сумленную і прынцыповую пазіцыю пры ацэнках вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Азербайджане”, - адзначаецца ў прыватнасці ў заяве.



Платформа патрабуе ад уладаў Азербайджана неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных вязняў і іх поўнай рэабілітацыі, а таксама заклікае ўрады дэмакратычных краінаў у кантактах з урадам Азербайджана зыходзіць з прынцыпаў універсальнасці правоў чалавека і вяршэнства дэмакратычных каштоўнасцяў і працягнуць любыя формы ціску на ўрад Азербайджана з мэтай недапушчальнасці рэпрэсій у дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, як і любых дзеянняў, што абмяжоўваюць правы грамадзянаў.

Нагадаем, што Еўрапейская платформа за дэмакратычныя выбары (EPDE) была заснаваная ў 2012 годзе ў Варшаве. Сярод арганізацый-заснавальнікаў - Еўрапейскі абмен (Нямеччына), Нарвежскі Хельсінкскі камітэт,  Шведскі міжнародны ліберальны цэнтр SILC, Міжнароднае таварыства за свабодныя выбары і дэмакратыю (Грузія), Promo-LEX (Малдова), Цэнтр назірання за выбарамі і дэмакратычных даследаванняў (Азербайджан), Хельсінкская грамадзянская асамблея (Арменія), Голас (Расія), Камітэт выбаршчыкаў Украіны, Грамадзянская сетка апоры (Украіна), Беларускі Хельсінкскі камітэт і Праваабарончы цэнтр "Вясна" (Беларусь). 

Пікет ля амбасады Азербайджана ў Варшаве 13 снежня 2014
Пікет ля амбасады Азербайджана ў Варшаве 13 снежня 2014
Пікет ля амбасады Азербайджана ў Варшаве 13 снежня 2014
Пікет ля амбасады Азербайджана ў Варшаве 13 снежня 2014
Пікет ля амбасады Азербайджана ў Варшаве 13 снежня 2014
Пікет ля амбасады Азербайджана ў Варшаве 13 снежня 2014

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства