viasna on patreon

Брэст: абласны суд адхіліў скаргу экс-кандыдата ў дэпутаты гарадскога Савета, з якім не працягнулі працоўны кантракт

2014 2014-12-14T18:33:07+0300 2014-12-14T18:33:07+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/melnik-aliaksandr-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Былы выкладчык мясцовага медычнага каледжа Аляксандр Мельнік, які сёлета ў верасні быў звольнены з працы, спрабаваў аспрэчыць гэтае рашэнне спачатку ў судзе першай інстанцыі, а зараз падчас разгляду касацыйнай скаргі.

У сваёй скарзе ў судовую калегію па грамадзянскіх справах Брэсцкага абласнога суда Мельнік адзначыў, што, на яго погляд, суд Маскоўскага раёна г.Брэста не даследваў усеабакова калектыўную дамову, якая прынятая ва ўстанове адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны медычны каледж” і не адпавядае патрабаванням пагаднення паміж аблвыканкамам, абласнымі аб’яднаннямі наймальнікаў і абласным аб’яднаннем прафсаюзаў на 2014-2015 гады. У прыватнасці, гэтае пагадненне абавязвае працягваць альбо заключаць новыя кантракты з працоўнымі, якія належным чынам выконвалі свае абавязкі, не мелі дысцыплінарных спагнанняў на працягу папярэдняга года і самі выказалі жаданне на працяг працоўных адносінаў.

“Ніякіх пярэчанняў па службе і спагнанняў у мяне не было, хоць адміністрацыя каледжа выказвала незадавальненне з той нагоды, што я вырашыў браць удзел у мясцовай выбарчай кампаніі і вылучыў сваю кандыдатуру ў якасці кандыдата ў дэпутаты, - кажа Аляксандр Мельнік. – Атрымліваецца так, што кіраўнітва ўстановы проста чакала, калі падыйдзе час заканчэння майго кантракту, каб адмовіцца яго працягваць. Аднак падставаў для гэтага не існавала, пра што я і ўзагадаў у свай касацыйнай скарзе”.

Тым не менш у Брэсцкім абласным судзе не знайшлі прычынаў, каб задаволіць гэтую скаргу і пакінулі без зменаў рашэнне суда першай інстанцыі. Былы выкладчык і кандыдат у дэпутаты ўжо заявіў, што будзе аспрэчваць сваё звальненне ў іншых судовых інстанцыях.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства