viasna on patreon

Маладыя праваабаронцы далучыліся да Марафону лістоў 2014

2014 2014-12-15T15:06:45+0300 2014-12-15T15:07:34+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/marafon-belmph00.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 снежня ў Мінску Беларуская моладзевая праваабарончая группа (БелМПГ) правяла акцыю па падпісанні петыцый за вызваленне палітвязняў розных краінаў і напісанні паштовак салідарнасці ў месцы зняволення.

Акрамя петыцый да ўладаў ЗША, Саўдаўскай Аравіі, Венесуэлы, Грэцыі ды Узбекістану, прапанаваных AmnestyInternational у межах Марафону лістоў 2014, маладыя праваабаронцы падпісалі паштоўкі для палітычных зняволеных Беларусі, Расіі і Азербайджана.

Арганізатары акцыі выказалі спадзяванне, што праз далучэнне да міжнароднай кампані атрымаецца прыцягнуць больш увагі да лёсаў людзей з розных краінаў, закранутых рэпрэсіямі, а таксама выказаць ім падтымку і салідарнасць.

“Сёння мы калектыўна думалі пра Міколу Дзядка, Ігара Аліневіча, Мікалая Статкевіча, Лейлу і Арыфа Юнусаў, Расула Джафарава, Раіфа Бадафі, Чэлсі Мэнінг, Эркіна Мусаева ды іншых. Для нас гэта не проста імёны, а яскравыя лёсы таленавітых праваабаронцаў, няспынных актывістаў, якія баранілі правы чалавека і свабоду ў свеце. Мы пісалі ім лісты і словы падтрымкі на паштоўках, таму што гэта людзі, чые правы былі парушаныя дзяржавамі і якія зараз знаходзяцца не ў самых лёгкіх умовах. Некалькі цёплых словаў – гэта тое, чым кожны можа падзяліцца, а з іншага боку – гэта самае неабходнае, каб даць зразумець людзям за кратамі, што яны не забытыя і што ў іх шмат прыхільнікаў і паслядоўнікаў”, - кажа адна з удзельніц марафона Марына.

Агулам было падпісана больш за 30 петыцый і каля 40 паштовак.

БелМПГ прапануе ўсім далучацца да акцыі салідарнасці з рэпрэсаванымі і адвольна затрыманымі актывістамі ды праваабаронцамі:Не заставайся ўбаку - падтрымай палітвязняў!

Неабходная інфармацыя - у далучаным файле

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства