viasna on patreon

З Баранавічаў палітвязні атрымаюць віншаванні з Раством Хрыстовым і надыходзячым Новым годам

2014 2014-12-15T17:10:36+0300 2014-12-15T17:10:36+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/baran-palitv-vinshavanni.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкія грамадскія актывісты даслалі каляровыя віншавальныя паштоўкі з Раством Хрыстовым і надыходзячым Новым 2015 годам Мікалаю Статкевічу, Эдуарду Лобаву, Мікалаю Дзядку, Ігару Аліневічу, Яўгену Васьковічу і Арцёму Пракапенку.

У сваіх паштоўках неабыякавыя грамадзяне з Баранавічаў пажадалі палітвязням моцнага здароўя, аптымізму, шчасця, веры ў лепшую будучыню і каб надыходзячы Новы 2015 год спраўдзіў мары пра вызваленне. Падпісанты паштовак лічаць свае лісты і паштоўкі той невялікай маральнай падтрымкай, якую яны могуць ажыццявіць у сёняшніх умовах.

– У сваіх паштоўках і лістах мы пажадалі бадзёрасці і веры ў лепшае тым, хто знаходзіцца за кратамі праз свае палітычныя погляды, хто не можа сустрэць святы са сваімі блізкімі. Мы напісалі, што моцна чакаем іх вызвалення і заўсёды памятаем пра іх. Мы спадзяемся, што палітычныя зняволеныя адчуюць цеплыню віншаванняў ад баранавіцкіх сяброў, – паведаміў актывіст Руху “За свабоду” Віктар Сырыца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства