Шведскія праваабаронцы заклікаюць Мінюст адклікаць пазоў аб ліквідацыі “Мемарыяла”
Будучы занепакоеныя тым, што таварыства “Мемарыял” можа быць закрытае ў выніку судовага разбіральніцтва, распачатага па ініцыятыве Міністэрства юстыцыі Расіі, Civil Rights Defenders сумесна з Amnesty International у Швецыі, Шведскім Фондам па правах чалавека і Östgruppen 16 снежня накіравалі адкрыты ліст міністру юстыцыі Расіі Аляксандру Канавалаву.
Шведскія праваабаронцы заклікаюць Аляксандра Канавалава неадкладна адклікаць пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі таварыства “Мемарыял”, паколькі абвінавачанні ў дачыненні да арганізацыі з’яўляюцца неабгрунтаванымі. Пазоў таксама супярэчыць праву на свабоду аб’яднанняў, гарантаванаму Канстытуцыяй Расійскай Федэрацыі, а таксама юрыдычна абавязковым міжнародным дакументам у галіне правоў чалавека, якія Расія падпісала або ратыфікавала.
Нагадаем, што вырашэнне пытання аб ліквідацыі “Мемарыялу” ў Вярхоўным судзе РФ было адкладзенае на 17 снежня, пра што хадайнічала арганізацыя, якая за гэты час мусіла правесці канферэнцыю для ўнясення магчымых паправак у статут, адносна якога і тычацца фармальныя прэтэнзіі Мінюста. Кіраўніцтва “Мемарыяла” ў сваю чаргу расцэньвае пазоў Мінюста аб ліквідацыі арганізацыі як непрыхаваны палітычны ціск.