“Кухня TV”: Абмеркаванне законапраекта «Аб альтэрнатыўнай службе»
У другім выпуску праваабрончага відэапраекта "Кухня TV" старшыня праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі “Lawtrend” Алена Танкачова, намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч і супрацоўнік Цэнтра прававой трансфармацыі “Lawtrend” Міхаіл Мацкевіч абмяркоўваюць законапраект «Аб альтэрнатыўнай службе».
Права на альтэрнатыўную грамадзянскую службу (АГС) прапісанае ў артыкуле 57 Канстытуцыі. Аднак закон, які б рэгламентаваў АГС, у Беларусі адсутнічаў на працягу ўсяго перыяду існавання незалежнай беларускай дзяржавы, нягледзячы на шматлікія спробы прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці паўплываць на сітуацыю.
З мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці, наладзіць дыялог з уладамі была створана адмысловая кампанія “За альтэрнатыўную грамадзянскую службу”.
І вось, нарэшце, 10 лістапада 2014 году законапраект “Аб альтэрнатыўнай службе” быў прыняты дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ў першым чытанні. Але ён не адпавядае чаканням, бо некаторыя моманты гэтага дакументу выклікаюць занепакоенасць у праваабронцаў.