viasna on patreon

Газет "Беларуская маладзёжная", "Наша свабода", "Голас Пружаны" і "Рабочы" больш не існуе.

2003 2003-10-09T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

7-га кастрычніка міністр інфармацыі Беларусі Уладзімір Русакевіч падпісаў загад №163 "Аб регістрацыйных пасведчаннях СМІ, што страцілі сілу". Сярод выданняў, пералічаных у дакуменце, - недзяржаўныя газеты "Беларуская маладзёжная", "Наша свабода", "Голас Пружаны" и "Рабочы". Пра гэта паведаміў прэс-службе ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" начальнік аддзела рэгістрацыі Міністэрства інфармацыі Віктар Гурэцкі.
У загадзе канстатуецца, што, калі выданне не выпускалася напрацягу больш як года, то яно падлягае перарэгістрацыі. У сувязі з тым, што заснавальнікі не прыступілі да выпуску СМІ і не звярнуліся з заявай пра іх перарэгістрацыю, рэгістрацыйныя пасведчанні такіх выданняў страчваюць сілу.

Сярод пералічаных у загадзе выданняў ёсць таксама і менш вядомыя: "Белорусская еженедельная газета", "Куплю-продам", "Животноводство Беларуси", "Забота и любовь", "Сапфо" і іншыя.

Сп. Гурэцкі падкрэслівае, што сваім загадам міністэрства не "адклікае" рэгістрацыю, а толькі "інфармуе" пра факт яе страты. Загад будзе накіраваны ў рэдакцыі выданняў, а таксама ў сістэмы распаўсюду "Белпошта" і "Белсаюздрук" і ў падаткавыя органы.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства