На мітынгах і шэсцях забароняць хаваць твары
https://spring96.org./be/news/74709
2014
2014-12-17T15:02:26+0300
2014-12-17T15:02:26+0300
2014-12-17T15:02:26+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/ananimus.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні 17 снежня прынялі ў другім чытанні папраўкі ў некаторыя законы па пытаннях арганізацыі грамадскай і пагранічнай бяспекі.
Як паведаміў намеснік старшыні парламенцкай камісіі па нацыянальнай бяспецы Уладзімір Базанаў, у прыватнасці папраўкі забараняюць падчас сходаў, мітынгаў, вулічных маршаў, дэманстрацый або пікетаў іх арганізатарам і ўдзельнікам хаваць твары, у тым ліку з выкарыстаннем масак або сродкаў для абцяжарвання ўстанаўлення іх асобы, паведамляе БелТА.