viasna on patreon

Калядны зварот кнігарні “логвінаЎ”

2014 2014-12-18T12:20:52+0300 2014-12-18T12:23:59+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/logvinau.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кнігарня “логвінаЎ”, якую па выніках праверкі падатковай інспекцыі аштрафавалі амаль на 1 мільярд рублёў распаўсюдзіла зварот да сваіх прыхільнікаў, у якім запрашае аказаць маральную падтрымку і наведаць імпрэзы, якія запланаваныя да канца гэтага году:

“Кнігарня “логвінаЎ” уступіла ў складаны перыяд сваёй гісторыі. Як вы, магчыма, ўжо ведаеце, праз месяц нас чакае суд, у выніку якога нас могуць зачыніць. Фармальная падстава – гандаль кнігамі без ліцэнзіі міністэрства інфармацыі. Мы восем разоў звярталіся ў гэтае міністэрства і кожны раз адмовы рабіліся ўсё больш і больш кафкіянскія. Апошні раз нам адмовілі праз няправільна пазначаны паштовы індэкс. Тым не менш, мы адкрытыя для вас, - гаворыцца ў звароце.

Нагадаем, што пазапланавая падатковая праверка прыйшла ў краму “логвінаЎ” у пачатку снежня. Кнігарню зачынілі на час праверкі, а дакументацыю канфіскавалі. Пасля праверкі кнігарню адчынілі, але вынеслі пакаранне за працу без ліцэнзіі Міністэрства інфармацыі.

Паводле вынікаў праверкі кнігарню аштрафавалі амаль на 1 мільярд рублёў - такая была сума продажаў кніг за год. Спаганяць гэтыя грошы будуць праз суд.

Уладальнік крамы Ігар Логвінаў адзначыў, што за год ён восем разоў звяртаўся ў Мінінфарм за ліцэнзіяй. І кожны раз яму адмаўлялі. Адна з адмоваў была звязаная з тым, што ён няправільна ўказаў паштовы індэкс.

У мінулым годзе Міністэрства інфармацыі пазбавіла выдавецтва «логвінаЎ» ліцэнзіі за выпуск альбома «Прэс-фота Беларусі 2011». Альбом прызналі нібыта экстрэмісцкім.

З раскладам імрэзаў можна азнаёміцца на сайце кнігарні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства