viasna on patreon

Пракуратура лічыць неабгрунтаванай скаргу на прыніжаючыя умовы ўтрымання ў Салігорскім ІЧУ

2014 2014-12-23T10:37:32+0300 2014-12-23T10:37:32+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kamera-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тюремная камера. Иллюстративное фото.

Тюремная камера. Иллюстративное фото.

Па патрабаванні актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Уладзіміра Лемеша пракуратурай Салігорскага раёна была праведзена праверка ўмоў утрымання зняволенных у ізалятары часовага ўтрымання Салігорсага РАУС. У выніку парверкі былі выяўлены асобныя парушэнні Правілаў унутраннага распарадку спецыяльных устаноў ораганаў унутранных спраў, гаворыцца у адказе нагляднай інстанцыі.

Як выявілася, сваю ўвагу пракуратура звярнула толькі на адно са шматлікіх парушэнняў: колькасць пасадачных месцаў на лаве ў камеры, а таксама за сталом апынулася меншай за колькасць месцаў у камеры. З гэтай нагоды пракурор Салігорскага раёна Алег Аўдзей накіраваў начальніку Салігорскага РАУС інфармацыю аб неабходнасці даўкамплектавання камер неабходным інвентаром.

Усе астатнія довады Уладзіміра Лемеша пра прыніжаючыя чалавечую годнасць умовы ўтрымання ў ІЧУ пракуратура Салігорскага раёна назвала набгрунтаванымі. З такім рашэннем актывіст катэгарычна нязгодны:

- Ведаеце, падчас праверкі нібыта былі апытаныя мае былыя сукамернікі, супрацоўнікі ІЧУ. Разам са спецыялістамі Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі агледжаныя камеры, узяты пробы вады, нібыта зроблены замеры штучнага асвятленні і мікраклімата і на момант абследвання камер паршуэнняў не выявілі. Але ж дастаткова падняць запісы камер відэаназірання, каб проста ўласнымі вачыма ўбачыць шалёную перапоўненасць камеры падчас майго ўтрымання, адсутнасць бялізны, тыя тры матрацы на 15 чалавек. Думаю, на запісы можна пабачыць і тыя абрэзаныя пластыкавыя бутэлькі, з якіх піліся кісель і гарбата, і якія аданчасова выкарыстоўвалія для зліву вады ва ўнітазе. Нават той цыгарэтны дым карамыслам на гэтых відэазапісах можна будзе наўпроста візуальна ўбачыць, як і многія іншыя парушэнні, якія на час праверкі маглі проста часова схаваць, - кажа Уладзімір Лемеш.

Па словах маладзёна, спыняцца на гэтым ён не збіраецца і плануе бліжэйшым часам абскардзіць рашэнне салігорскай пракуратуры ў пракуратуры Мінскай вобласці.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства