Праваабаронцу Барысу Бухелю – 60!
Праваабарончы цэнтр “Вясна” віншуе свайго сябра, магілёўскага праваабаронцу Барыса Бухеля, які сёння,27 снежня, адзначае 60-годдзе!
Імя праваабаронцы Барыса Бухеля здаўна вядома на Магілёўшчыне: ён удзельнік і адзін з ветэранаў прафсаюзнага руху ў Магілёве яшчэ ад часоў “перабудовы”, шматгадовы сябра Праваабарончага цэнтру “Вясна”, старшыня праўлення ГА “Магілёўскі праваабарончы цэнтр”.
Праваабаронца Барыс Бухель – чалавек, які аддае ўвесь свой час і сілы грамадскай працы. На Магілёўшчыне няма, бадай, ніводнага грамадскага актывіста, які б ня ведаў Барыса Леанідавіча, які б не атрымаў ад праваабаронцы кваліфікаваную і своечасовую дапамогу. За ягонымі плячыма – сотні судовых працэсаў і тысячы людзей, якім ён дапамог у адстойванні сваіх правоў.
У мінулым годзе магілёўская дэмакратычная грамадскасць за бездакорную працу па абароне правоў чалавека прызнала Барыса Бухеля “Асобай года-2012”.
ПЦ “Вясна” жадае Барысу Бухелю аптымізму і энэргіі, здароў’я, нястомнасці ў адстойванніправоў чалавека на Магілёўшчыне!