viasna on patreon

Брэст: пададзены заяўкі на правядзенне 18 пікетаў супраць эканамічнай палітыкі ўладаў Беларусі

2015 2015-01-05T18:51:54+0300 2015-01-05T18:51:54+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vuek-uladzimir-brest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек

Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек

Ініцытыва правядзення амаль двух дзесяткаў масавых мерапрыемстваў належыць мясцовым актывістам Аб’яднанай грамадзянскай партыі і прыхільнікам дэмакратычных пераменаў у краіне.

Паводле слоў кіраўніка Брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзіміра Вуека, падставай для таго, каб ладзіць пікетаванне, з’яўляецца чарговы валютна-фінансавы крызіс ў Беларусі, які сведчыць пра бяздарную палітыку ўрада. “У такіх умовах варта патрабаваць адстаўкі кіраўніка дзяржавы, які нясе персанальную адказнасць за дзеянні падпарадкаваных яму галінаў выканаўчай улады і асабіста вінаваты ў цяперашняй эканамічнай сітуацыі ў краіне”, - зазначыў Вуек.

Заяўкі на пікеты, якія мяркуецца правесці 17 студзеня, ужо пададзены ў Брэсцкі гарвыканкам. Сярод месцаў, дзе актывісты АГП плануюць ладзіць масавыя мерапрыемствы, пазначаны як дазволеныя ўладамі пляцоўкі, так і іншыя месцы, што знаходзяцца каля буйных гандлёвых аб’ектаў альбо на цэнтральных вуліцах горада.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства