viasna on patreon

Віцебскія праваабаронцы і журналісты выказалі салідарнасць з загінулымі ў Парыжы

2015 2015-01-12T13:55:50+0300 2015-01-12T13:55:50+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vic-levinau-terakt.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На знак ушанавання памяці ахвяр тэракту ў рэдакцыі часопіса Charlie Hebdo яны сфатаграфаваліся з плакатамі «Je suis Charlie» («Я – Шарлі») і ўсклалі кветкі да сцяны з вядомым ў горадзе графіці – малюнкам з клеткамі і птушкамі.

Гэты малюнак сімвалізуе свабоду прэсы і выказвання меркаванняў, лічыць праваабаронца, Павел Левінаў. Таму менавіта гэтае месца была абрана для ўскладання гваздзікоў з жалобнай стужкай.

"Мы думалі, дзе ў Віцебску найбольш сімвалічнае месца, звязанае з Францыяй або са свабодай слова… І не знайшлі нічога больш сімвалічнага, чымгэты будынак былога раённага дома культуры па вуліцы Ільінскага. Тут на сцяне - малюнак-графіці: тры клеткі, з якіх вылятае на волю птушка, зробленая з газеты. Многім у горадзе гэты малюнак падабаецца, але атрымалася так, што менавіта віцебская міліцыя і суд зрабілі яго яшчэ больш вядомым. Менавіта гэтыя структуры фактычна абвясцілі гэтае месца сімвалам змагання за свабоду прэсы, за права на свабоду слова і выказвання думак, калі за фотасесію ў гэтым месцы, праведзеную ў пачатку лістапада, віцебскіх журналістаў і актывістаў суд Чыгуначнага раёну пакараў грашовымі штрафамі. У тым, што некалькі чалавек сфатаграфаваліся з папяровымі клеткамі і птушкамі-арыгамі, а фотаздымкі з'явіліся ў інтэрнэце ў дзень правядзення міжнароднай кампаніі салідарнасці "Станем за журналістыку", міліцыя і суд убачылі парушэнне адміністрацыйнага заканадаўства. Фотасесія была кваліфікаваная як "несанкцыянаванае пікетаванне".
Фотасесія як сродак для выказвання сваёй пазіцыі, была праведзена і на знак ушанавання памяці ахвяр тэрактуаў рэдакцыі часопіса Charlie Hebdo . Фотаздымкі віцебскіх журналістаў і праваабаронцаў, якія цяпер сфатаграфаваліся, трымаючы ў руках плакаты «Je suis Charlie», размешчаны на мясцовым праваабарончым сайце "Віцебская вясна" і на асабістай старонцы Паўла Левінава ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук".

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства