Кухня TV: Абмеркаванне ініцыятывы ўладаў аб барацьбе з "дармаедамі"
Яшчэ летась беларускі ўрад на чале з ягоным кіраўніком, намагаючыся палепшыць няпростую эканамічную сітуацыю ў краіне, вырашыў распачаць сур'ёзную барацьбу з тымі грамадзянамі, хто не папаўняе дзяржаўны бюджэт, - так званымі "тунеядцамі".
Адпаведнасць семантычнага значэння расейскага слова "тунеядец" беларускаму перакладу "дармаед" аналізаваў у сваім блогу гарадзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў.
І вось ужо пачатак новага 2015-ага году адзначаны працягам гэтай аб'яўленай барацьбы з непрацуючымі "элементамі". Між тым, сама па сабе гэта старая савецкая традыцыя. Іншая справа, наколькі далёка зараз гатовыя зайсці беларускія ўлады.
У новым выпуску праваабарончага відэапраекту, прысвечанага дадзенай ініцыятыве дзяржаўных чыноўнікаў, прынялі ўдзел прадстаўнікі ПЦ "Вясна" юрысты Валянцін Стэфановіч і Павел Сапелка, а таксама намеснік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Сяргей Антусевіч.
Іншыя выпускі:
"Кухня TV": Падвядзенне вынікаў году
"Кухня TV": Новы наступ на свабоду слова ў Беларусі
“Кухня TV”: Абмеркаванне праблем пенітэнцыярнай сістэмы ў Беларусі
“Кухня TV”: Абмеркаванне законапраекта «Аб альтэрнатыўнай службе»
"Кухня TV": Абмеркаванне дакумента БДІПЧ АБСЕ "Кіруючыя прынцыпы абароны праваабаронцаў"
"Вясна" запусціла праваабарончы відэапраект - "Кухня"