viasna on patreon

Чарговая партыя накіроўваецца на прымусовае “лячэнне” ад алкагалізму (відэа)

2015 2015-01-15T15:21:26+0300 2015-02-19T13:01:33+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/lpp-adprauka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Праваабарончы цэнтр “Вясна” быў перададзены невялікі відэасюжэт аб адпраўцы ў адзін з лячэбна-працоўных прафілакторыяў чарговай партыі асобаў з алкагольнай залежнасцю, зняты напрыканцы мінулага году. На відэа, зробленым каля Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна ў Менску, добра бачна, якім чынам папаўняюцца шэрагі тых, каго пад шыльдаю лячэння ад алкагалізму і нарказалежнасці, накіроўваюць на прымусовую працу.

Механізм трапляння ў лячэбна-працоўны прафілакторый (ЛПП) даволі просты: некалькі пратаколаў па артыкулу 17.3 КаАП (распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва ў грамадскіх месцах), альбо за здзяйсненне іншых правапарушэнняў у стане алкагольнага ап'янення, затым суд выносіць пастанову аб прымусовым “лячэнні”.

Пасля гэтага фарміруецца “этап” і грамадзяне размяркоўваюцца па 9 лячэбна-працоўных установах. якія дзейнічаюць зараз у краіне.

Беларускія праваабаронцы паслядоўна выступаюць супраць прымусовай працы і за скасаванне інстытута лячэбна-працоўных прафілакторыяў. У 2013 годзе Міжнароднай федэрацыяй за правы чалавека і Праваабарончым цэнтрам "Вясна" была падрыхтаваная справаздача "Паўсюдныя парушэнні працоўных правоў і прымусовая праца ў Беларусі". Яе высновы цалкам супадаюць з рэкамендацыямі  Камітэта ААН па эканамічных, сацыяльных і культурных правах, прынятымі па выніках разгляду становішча спраў у Беларусі ў лістападзе 2013 г.

Камітэт ААН патрабуе ад Беларусі адмяніць прымусовую працу асобаў з алкагольнай і наркатычнай залежнасцю, якія супраць сваёй волі ўтрымліваюцца ў так званых  "лячэбна-працоўных прафілакторыях ". Эксперты рэкамендуюць Беларусі адмовіцца ад карнага падыходу і засяродзіцца на сацыяльнай рэабілітацыі асобаў, якія маюць патрэбу ў лячэнні і падтрымцы, у адпаведнасці з патрабаваннямі аб захаванні і абароне правоў чалавека. Беларусь павінна даць грамадзянам права на свабодны выбар працоўнай дзейнасці і забяспечыць справядлівыя і бяспечныя ўмовы працы.

 

Чарговая партыя накіроўваецца на прымусовае “лячэнне” ад алкагалізму (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства