viasna on patreon

Гомельскую журналістку выклікаюць у міліцыю

2015 2015-01-16T15:29:37+0300 2015-01-16T15:29:37+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shchyrakova.jpg
Ларыса Шчыракова.

Ларыса Шчыракова.

16 студзеня афіцыйную позву ў Светлагорскі РАУС атрымала гомельская сябра ГА “БАЖ” Ларыса Шчыракова. Яна мусіць з’явіцца ў міліцыю ў якасці сведкі 19 студзеня, – паведаміла прэс-службе ГА “БАЖ” спн. Шчыракова. 

Выклік тычыцца прысутнасці журналісткі ў месцы правядзення адзіночнага пікету, які ладзіў 25 лістапада ў Светлагорску мясцовы актывіст Юрый Ляшэнка. Тады яго затрымалі, склалі адміністрацыйны пратакол і аштрафавалі за правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства.

15 студзеня сп-ра Ляшэнку таксама выклікалі ў Светлагорскі РАУС “для гутаркі”. Участковага цікавіла, ці не ўдзельнічалі прысутныя на пікеце журналісты – Ларыса Шчыракова і Кастусь Жукоўскі – у мерапрыемстве. Міліцыянт высвятляў, ці не дапамагалі яны вырабляць плакат для пікету і ці не трымалі яго ў руках.

Юрый Ляшэнка сказаў, што гэта быў адзіночны пікет, і што журналісты не ўдзельнічалі ў мерапрыемстве, а толькі дапамаглі яму сесці ў машыну – з-за праблем са здароўем. Па выніках «гутаркі» ўчастковы склаў пратакол апытання.

Ларыса Шчыракова не выключае, што яе і Кастуся Жукоўскага паспрабуюць прыцягнуць да адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства