viasna on patreon

Кіраўніцтва памежнікаў і мытнікаў не патлумачыла Васілю Палякову прычыну даглядаў на мяжы

2015 2015-01-22T18:40:52+0300 2015-01-23T08:56:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/paliakou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Васіль Палякоў.

Васіль Палякоў.

Начальнік упраўлення памежнага кантролю Дзяржаўнага памежнага камітэту Андрэй Думскі адмовіўся паведаміць намесніку старшыні АГП Васілю Палякову прычыны, па якіх да яго на дзяржаўнай мяжы ўжываецца пільны дагляд. Намеснік старшыні мытнага камітэта Сяргей Барысюк параіў палітыку шукаць адказы на пытанні ў судзе.

Андрэй Думскі ў адказе на запыт палітыка напісаў, што «звесткі, якія Вас цікавяць, адносяцца да інфармацыі абмежаванага распаўсюджвання на падставе закона аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі, у сувязі з чым, адказаць на пытанні, якія Вас цікавяць не прадастаўляецца магчымым». Сяргей Барысюк у лісце адзначыў, што дзеянні службовых асоб мытных органаў з'яўляліся правамернымі.

Васіль Палякоў не задаволіўся такімі лістамі, бо не атрымаў адказаў па сутнасці пастаўленых пытанняў і мае намер звярнуцца ў суд. «Мне адказваюць, што інфармацыя, якая мяне цікавіць, носіць абмежаваны характар, хаця артыкул 34 Канстытуцыі не дапускае існавання закрытай інфармацыі, якая закранае правы і законныя інтарэсы грамадзян. Карыстанне інфармацыяй можа абмяжоўвацца толькі толькі ў мэтах абароны поўнага ажыццяўлення грамадзянамі сваіх правоў», - лічыць палітык.

Нагадаем, у снежні 2014 года пры перасячэнні мяжы Васіля Палякова падвергнулі пільным даглядам, загадаўшы нават распрануцца і зняць абутак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства