viasna on patreon

Бабруйск: сябру СПБ Леаніду Бараненку адмовілі ў задавальненні пазову

2015 2015-01-25T09:24:37+0300 2015-01-26T09:51:55+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/baranenka-leanid-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябру Свабоднага прафсаюза Беларускага Леаніду Бараненку, які звярнуўся ў бабруйскі суд, адмовілі ў пазоўных патрабаваннях. Нагадаем, што былы працоўны заводу ТДіА, а зараз пенсіянер, хацеў дамагчыся выплаты аднаразовай матэрыяльнай дапамогі, згодна з калектыўнай дамовай. Яе выплочваюць толькі сябрам афіцыйнага прафсаюзу АСМ. Леанід Бараненка лічыць такое размеркаванне завадскіх грошай, заробленых усімі працоўнымі, дыскрымінацыйным.
Суддзя Алена Манкевіч патлумачыла адмову ў пазове тым, што "свабодавец" не паспеў звярнуцца ў суд у вызначаныя тэрміны. Да суда Леанід Бараненка таксама скардзіўся ў інспекцыю па працы і пракуратуру. Віктар Гаўрыкаў, бабруйскі пракурор, вынес адміністрацыі ТДіА пратэст, але завадскія юрысты аспрэчылі яго ў абласной пракуратуры.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства