viasna on patreon

Справу Мікалая Дзядка пасьля дадатковага расьсьледаваньня зноў адправяць пракурору

2015 2015-02-07T18:35:00+0300 2015-02-09T08:37:40+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dziadok-videa.jpg
Мікалай Дзядок

Мікалай Дзядок

 «У пятніцу дадатковае расьсьледаваньне па справе майго сына закончылася. Мікалай і ягоны адвакат закончылі знаёміцца з матэрыяламі справы. Сьледчы ім сказаў, што ў панядзелак перадасьць справу пракурору для накіраваньня ў суд. Мінулым разам пасьля такога ж дзеяньня пракурор вярнуў справу для дадатковага расьсьледаваньня. Што будзе цяпер, мы ня ведаем».

Актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок ў сакавіку мусіў вызваляцца — ў яго заканчваецца тэрмін ў 4,5 гады, прызначаны судом за дзеяньні адносна афіцыйных будынкаў. Але ў восень 2014 году ў магілёўскай турме на Мікалая Дзядка была заведзеная крымінальная справа нібыта за непадпарадкаваньне, паводле якой палітвязьню пагражае яшчэ ня меней за год зьняволеньня. Сьледзтва па гэтай справе зацягнулася, бо пракуратура вяртала матэрыялы на дадатковае расьсьледаваньне.

Сваякі Мікалая Дзядка кажуць, што апошнім часам ў яго пагоршыўся стан здароўя. У турме Мікалай Дзядок лячыўся ад хваробы страўніка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства