viasna on patreon

38 мільёнаў 250 тысяч – агульная сума штрафаў для ўдзельнікаў Дня памяці ў Свіслачы

2015 2015-02-11T12:33:17+0300 2015-02-11T12:33:17+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/akcyja-u-svislaczy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя ў Свіслачы, фота volkovysk.by

Акцыя ў Свіслачы, фота volkovysk.by

   Гродзенскія праваабаронцы падсумавалі штрафы-пакаранні, вынесеныя ўдзельнікам Дня памяці паўстанцаў 1863 года, што прайшоў 26 кастрычніка 2014 года ў раённым цэнтры Свіслач і колішнім родавым маёнтку Каліноўскіх – Якушоўцы. Усяго адміністрацыйныя пратаколы за ўдзел у нібыта несанкцыянаваным мерапрыемстве былі складзены на 17 чалавек. 14 з іх былі аштрафаваныя пастановамі судоў розных гарадоў краіны – Свіслачы, Гродна, Кобрына, Ваўкавыску, Ліды і Шклова агулам на 255 базавых велічыняў, што разам склала 38 мільёнаў 250 тысяч беларускіх рублёў. Адміністрацыйныя справы яшчэ трох чалавек былі закрытыя ў звязку са сканчэннем тэрміну даўніны.

Найбольшы даход дзяржаве сваімі пастановамі прынесла суддзя Ленінскага раённага суда Гродна Алена Пятрова – агулам яна аштрафавала пецярых прысутных на Дні памяці на 115 базавых велічынь – 17 мільёнаў 250 тысяч.

   Суды абласной інстанцыі прадказальна не задаволілі аніводную з 9-ці пададзеных касацыйных скаргаў. Віталь Гуляк з Ваўкавыску, а таксама Ежы Грыгенча і Уладзімір Хільмановіч ужо адправілі скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН. Яшчэ шэраг незаконна асуджаных рыхтуюць свае аналагічныя скаргі ў КПЧ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства