viasna on patreon

Палітычнаму зняволенаму Юрыю Рубцову пагражае новая крымінальная справа

2015 2015-02-12T11:32:15+0300 2015-02-12T12:03:27+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/rubcou_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валянцін Стэфановіч і Юры Рубцоў

Валянцін Стэфановіч і Юры Рубцоў

11 лютага старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі і намеснік старшыні “Вясны” Валянцін Стэфановіч наведалі палітзняволенага Юрыя Рубцова у папраўчай установе адкрытага тыпу (на “хіміі”), ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна.

Падчас сустрэчы Юры Рубцоў распавёў праваабаронцам пра апошнія падзеі, у тым ліку і пра канфлікт, што адбыўся ў яго з начальнікам калоніі. Па гэтым факце Следчы камітэт праводзіў праверку і хацеў узяць з Юрыя Рубцова тлумачэнні. Але ён адмовіўся тлумачыць хоць што-небудзь адносна заявы, што паступіла ад начальніка калоніі. Крымінальная справа пакуль што не ўзбуджаная.

Юры Рубцоў распавёў, што адчувае сябе больш-менш нармальна і не збіраецца змяняць сваю грамадзянскую пазіцыю.

Юры Рубцоў лічыць, што ён асуджаны незаконна, а прысуд у дачыненні да яго палітычна матываваны. Ён быў пакараны дзеля таго, каб аказаць на яго ціск і ізаляваць ад грамадства.

Праваабаронцы вельмі занепакоеныя апошнімі падзеямі вакол палітычнага зняволенага. Яны не выключаюць узбуджэння новай крымінальнай справы супраць Юрыя Рубцова як быццам бы за абразу начальніка калоніі ці за ўхіленне ад адбыцця пакарання.

Нагадаем, Юры Рубцоў быў асуджаны 6 кастрычніка 2014 года да 1,5 гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу па абвінавачанні ў знявазе суддзі суда Савецкага раёна г.Мінска Кірыла Палулеха. Падчас утрымання ў зняволенні, адстойваючы свае правы, ён галадаў 10 дзён. Палітвязень адмаўляецца працаваць за жабраці заробак, які яму прапаноўваюць за працу на “хіміі”.

Алесь Бяляцкі і Юры Рубцоў
Куплінская сельская гаспадарка

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства