viasna on patreon

Віктар Сазонаў: Актывісты – як у “Мюллера пад калпаком” (відэа)

2015 2015-02-18T08:56:41+0300 2015-02-18T08:56:41+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sazonau-viktar-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Віктар Сазонаў.

Праваабаронца Віктар Сазонаў.

Грамадскія актывісты і праваабаронцы ў Беларусі перыядычна падвяргаюцца асабістаму дагляду пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы. Пільная ўвага памежнікаў да палітычна-актыўных грамадзян асабліва абвастраецца напярэдадні значных палітычных падзей у дзяржаве. Праваабаронцы лічаць, што ў краіне створаная сістэма так званага палітычнага вышуку, а лідэры апазіцыі ўносяцца ў “чорныя спісы”, якімі кіруюцца памежнікі пры ажыццяўленні пільнага дагляду актывістаў на мяжы.

Апошнія факты. Напрыканцы 2014 года памежным пераходзе «Гудагай» для правядзення асабістага мытнага дагляду памежнікі знялі з цягніка намесніка старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова. 28 снежня ён вяртаўся з Вільні ў Мінск. Падчас пільнага дагляду палітык быў вымушаны здымаць вопратку і нават абутак.

А 16-га студзеня аўтамабіль гарадзенскага праваабаронцы Віктара Сазонава прыцягнуў ўвагу работнікаў дзяжурных на памежным пераходзе “Брузгі”. Віктар Сазонаў яшчэ з двума грамадска-палітычнымі актывістамі вяртаўся ў Беларусь з Польшчы. Яго машыну загналі ў ангар і ўчынілі праверку. Таксама скрупулёзна і па некалькі разоў правяралі асабістыя рэчы. Пасля тэлефонных кансультацый мытнікі загналі аўтамабіль нават на рэнтгенаўскі дагляд. І толькі пасля яго актывістам далі на подпіс адмыслова складзеныя паперы і дазволілі паехаць дадому. 

Праваабаронца Віктар Сазонаў – адзін з рэкардсменаў па затрыманнях і даглядах на мяжы. Такіх выпадкаў, пра які ён падрабязна распавядае сёння, праваабаронца можа прыгадаць дзесяткі. 

Віктар Сазонаў: Актывісты – як у “Мюллера пад калпаком” (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства