Леанід Свецік пра адмену адміністратыўнага арышту для некаторых катэгорый хворых (відэа)
У Кодэксе аб адміністратыўных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь адсутнічае дакладны пералік захворванняў, пры якіх грамадзяніна нельга змяшчаць пад арышт у ізалятары часовага ўтрымання пры здзяйсненні ім адміністратыўнага правапарушэння. Між тым, такія нормы ўтрымліваюцца ў заканадаўстве многіх краін, у тым ліку Расіі і Украіны.
Віцебскі праваабаронца Леанід Свецік звярнуўся з прапановаю ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ініцыяваць адпаведныя змены ў заканадаўства і зацвердзіць пералік падобных захворванняў. Аднак атрымаў адмову: у парламенце палічылі гэта немэтазгодным.
Праваабаронца распавядае аб тым, што існуе шэраг псіхічных засмучэнняў, дэпрэсій, а таксама іншых захворванняў, якія абвастраюцца ў замкнёнай прасторы, якою ўяўляе сабой камера ІЧУ. Таму было б слушна і гуманна пры здзяйсненні грамадзянінам правапарушэнняў і вынясенні пакарання, улічваць стан псіхічнага здароўя і не выносіць пастановы аб адміністратыўным арышце.
Зараз Леанід Свецік рыхтуе адпаведны зварот у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь