viasna on patreon

Праваабаронцы: На Майдане загінулі не менш за 114 чалавек, 27 прапалі без вестак

2015 2015-02-20T14:02:59+0300 2015-02-20T14:03:16+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/euramajdan-kijeu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: REUTERS

Фота: REUTERS

За час Еўрамайдану загінулі па меншай меры 114 чалавек, яшчэ 27 актывістаў дагэтуль лічацца без вестак зніклымі.

Як перадае УНІАН, пра гэта гаворыцца ў справаздачы праваабарончых арганізацый «Кошт свабоды», прэзентаваных Кааліцыяй грамадскіх арганізацый і ініцыятыў па барацьбе з беспакаранасцю злачынстваў супраць чалавечнасці 20 лютага на прэс-канферэнцыі ў Кіеве.

«Вынікам злачынстваў супраць чалавечнасці, учыненых падчас Еўрамайдану ў лістападзе 2013 - лютым 2014 года, стала забойства па меншай меры 114 чалавек, з якіх 94 былі актывістамі Еўрамайдану, заключэнне на розны тэрмін па меншай меры некалькіх соцен чалавек, нанясенне цялесных пашкоджанняў больш чым тысячы актывістаў. Да гэтага часу не вядомы лёс па меншай меры 27 зніклых», - гаворыцца ў справаздачы.

Таксама адзначаецца, што праваабарончыя арганізацыі і ініцыятывы на працягу года працавалі над дакументаваннем і сістэматызацыяй інфармацыі аб злачынствах супраць чалавечнасці, учыненых падчас Еўрамайдану. Зробленае сумеснымі намаганнямі прадстаўленне ў студзені 2015 г. было перададзена на разгляд пракурора Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства