Гродзенскага грамадскага актывіста выклікае КДБ
https://spring96.org./be/news/75796
2015
2015-02-25T11:51:32+0300
2015-02-25T11:51:32+0300
2015-02-25T11:51:32+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/kgb-pasvedch.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
25 лютага гродзенскаму грамадскаму актывісту Дзянісу Івашыну патэлефанаваў прадстаўнік КДБ, які прадставіўся маёрам Паўлам Славутам. Ён настойліва прапаноўваў Івашыну прыйсці ва ўпраўленне КДБ, каб паразмаўляць пра характар і мэту замежных паездак грамадскага актывіста.
Дзяніс Івашын лічыць, што такі інтарэс да яго асобы звязаны з яго паездкамі ва Украіну, паколькі менавіта туды ён ездзіў. А год таму Дзяніс Івашын правёў месяц на кіеўскім Майдане.
У адказ спецслужбоўцу Дзяніс Івашын сказаў маёру КДБ даслаць яму афіцыйны выклік позвай.