viasna on patreon

У вынятай у слонімскага актывіста літаратуры экспертная камісія экстрэмізму не выявіла (дакумент)

2015 2015-02-26T12:25:03+0300 2015-02-26T12:25:03+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mytnja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Беларуская мытня

Беларуская мытня

Слонімскі грамадскі актывіст Павел Севасцьян атрымаў яшчэ адзін адказ на свой зварот да Гродзенскай рэгіянальнай мытні. Севасцьян імкнецца вярнуць забраныя на памежным пераходзе “Бераставіца” асабістыя кніжкі і газеты. Яшчэ 27 ліпеня мінулага года пры мытным даглядзе ў аўтамабілі, які належыць Севасцьяну, была выяўлена і забраная літаратура – часопісы, газеты, кнігі, у тым ліку польска-беларускі слоўнік, выдадзены ў дзяржаўным выдавецтве Рэспублікі Беларусь. Пасля таго, як грамадскі актывіст накіраваў хадайніцтва на імя начальніка мытні скаргу з просьбай вярнуць забраныя рэчы, ён атрымаў афіцыйны адказ ад 24 кастрычніка 2014 года з паведамленнем, што літаратура накіравана на экспертызу з мэтай праверкі на прадмет экстрэмізму. І вось зараз Павел Севасцьян атрымаў яшчэ адзін афіцыйны ліст з інфармацыяй пра тое, што адмысловая камісія не выявіла ў забранай на мытні літаратуры прыкмет экстрэмізму. Мытня прапануе Севасцяну напісаць заяву на прадмет яе вяртання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства