Зняволеным на “хіміі” ў Купліне паднялі аплаты
Зняволеныя спецкамендатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёну сёлета павінны будуць плаціць за ложка-месца амаль 300 тысяч рублёў у месяц. Раней гэта сума была ўтрая меншай.
Зняволеных абурыла не толькі сума падвышэння аплаты, але і тлумачэнне кіраўніцтва папраўчай установы аб прычыне падвышэння коштаў, – кажа палітычны вязень Юрый Рубцоў:
- Вельмі смешна чуць тлумачэнні супрацоўнікаў спецкамендатуры, якія кажуць, што ў гэтым інтэрнаце павінна жыць 300 чалавек. А зараз тут жывуць 100 чалавек, і то паветра не хапае ў гэтых памяшканнях. То я не ведаю, дзе б яны гэтыя 300 чалавек размясцілі.
Паводле Рубцова, кошты за ложка-месца вызначае Міністэрства ўнутраных спраў і Дэпартамент выканання пакаранняў. Якімі крытэрамі яны карыстаюцца – невядома. У лютым месяцы папярэднім днём налічана аплата за студзень.