viasna on patreon

Мінгарсуд сцвярджае, што ў журналістам не перашкаджалі ў доступе да інфармацыі падчас працэсаў над актывістамі

2015 2015-03-04T11:40:49+0300 2015-03-04T11:40:49+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ruus-centralny-minsk.jpg
Цэнтральны РУУС Мінска.

Цэнтральны РУУС Мінска.

Сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Настасся Лойка атрымала адказ на сваю скаргу датычна падзеяў 23 студзеня, калі журналісты не змаглі трапіць на суды над удзельнікамі акцыі памяці герояў Майдану.

Мінскі гарадскі суд заяўляе, што ніякага пасяджэння за зачыненымі дзвярыма 23 студзенясуддзя Вікторыя Шабуня не праводзіла, а інфармацыя пра працэсы над актывістамі нібыта вісела на стэндзе ў міліцыі.

Акцыя адбылася ў Мінску 22 студзеня, а на наступны дзень большасць затрыманых удзельнікаў павінны былі прывезці ў суд. Замест гэтага ў сярэдзіне дня стала вядома, што судзіць актывістаў будуць непасрэдна ў аддзяленні міліцыі Цэнтральнага раёна, куды нікога з журналістаў і праваабаронцаў не пусцілі.

У прыватнасці, атрымаць інфармацыю пра справы і патрапіць на працэсы не здолелі сябры ГА “БАЖ” Таццяна Власенка, Настасся Рэзнікава, Аляксей Шэін, Алег Груздзіловіч і Настасся Лойка.

Нягледзячы на гэта, у сваім адказе намеснік старшыні Мінскага гарадскога суда Уладзімір Грыгаровіч паведамляе, што разгляд адміністрацыйных спраў у дачыненні да актывістаў праходзіў у адкрытым судовым пасяджэнні, а інфармацыя пра гэта нібыта была размешчана каля залы.

Журналісты ж, якіх 23 студзеня так і не пусцілі на “адкрытае судовае пасяджэнне”, гавораць, што намераныя далей абскарджваць дзеянні суддзі і супрацоўнікаў Цэнтральнага РУУС Мінска.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства