viasna on patreon

Працоўны, якому сістэматычна адмаўляюць у працаўладкаванні, спрабуе даведацца, ці “дармаед” ён

2015 2015-03-05T15:09:44+0300 2015-03-05T15:57:11+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/paulouski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Паўлоўскі

Аляксей Паўлоўскі

Магілёўскі актывіст Аляксей Паўлоўскі хоча ведаць ці “дармаед” ён. Адпаведны ліст ён напісаў у Міністэрства працыі сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

У прыватнасці, Паўлоўскі адзначае ў лісце, што ён з’яўляецца мулярам 5-га разрада і знаходзіцца на ўліку ў Магілёўскім цэнтры занятасці і ад яго атрымлівае накіраванні на працаўладкаванне ў розныя будаўнічыя арганізацыі.Аднак ад сваіх патэнцыйных наймальнікаў грамадскі актывіст атрымлівае адмовы ў прыёме на працу цягам апошніх некалькіх гадоў з прычыны таго, што “працоўны калектыў нязгодны працаваць з ім”.

 Аляксей Паўлоўскі хоча атрымаць ад Міністра працы і сацыяльнай абароны Марыанны Шчоткінай адказы на свае пытанні: Ці дазваляе працоўнае заканадаўства наймальніку адмаўляць грамадзянам у працаўладкаванні з нагоды “нязгоды працоўнага калектыва”? Ці з’яўляецца з гэтай нагоды ён “дармаедам”? Ці падпадае ён з гэтай нагоды пад утрыманне з яго асобы падатка на дармаедства?

Нагадаем, што з пачатку 2012 года Аляксей Паўлоўскі не можа афіцыйна працаўладкавацца. У горадзе актывіст вядомы шэрагам гучных судовых працэсаў па абароне сваіх працоўных правоў. Некаторыя з гэтых судоў Паўлоўскі выйграў, атрымаўшы вялікія грашовыя кампенсацыі ад сваіх былых працадаўцаў. Непрыняцце на працу ён расцэньвае працоўнай дыскрымінацыяй і перыядычна судзіцца з тымі арганізацыямі, якія адмовілі яму ў працаўладкаванні. Пакуль безпаспяхова.   

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства