viasna on patreon

У Магілёве выказалі пратэст у сувязі с забаронай масавых мерапрыемстваў

2015 2015-03-05T16:30:21+0300 2015-03-05T16:35:27+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/svab-shodau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адпаведны зварот накіравалі старшыні Магілёўскага гарвыканкама Уладзіміру Цумараву намеснік старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Валеры Беразіенка, старшыня Магілёўскай гарадской арганізацыі Беларускага свабоднага прафсаюза металістаў Алесь Сердзюкоў, прадстаўнік незалежнага прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці ў Магілёўскай вобласці Аляксей Яўгенаў.

 У звароце падпісанты выказваюць пратэст супраць сістэматычных перашкодаў з боку падуладных гарвыканкаму служб і арганізацый у правядзенні мірных масавых мерапрыемстваў на працягу апошніх трох гадоў.

“Мы не можам правесці свае акцыі ў адпаведнасці з рашэннямі гарвыканкама па наступных прычынах: Упраўленне ўнутраных  спраў Магілёўскага аблвыканкама адмаўляецца падпісваць дамову аб ахове грамадскага парадку падчас правядзення мерапрыемстваў з-за адсутнасці дазволу гарвыканкама на яго правядзенне. У той жа самы час гарвыканкам не дазваляе правядзенне мерапрыемстваў у сувязі з тым, што арганізатары не заключылі дамову з УУС.

 

Гарадское камунальнае ўнітарнае дарожна-маставое прадпрыемства адмаўляецца падпісваць дамову на прыбіранне тэрыторыі пасля правядзення мерапрыемства, спасылаючыся на некамплектнасць прыбіральшчыкаў тэрыторыі.

Галоўны ўрач гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі ставіць перашкоды арганізатарам мерапрыемстваў, патрабуючы аплаты выдаткаў за два дні да правядзення акцыі. Па Закону “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспублікі Беларусь” аплата павінна здзяйсняцца не пазней 10 дзён пасля правядзення акцый”, - гаворыцца ў звароце.

Падпісанты лічаць шэраг адмоў у правядзенні масавых мерапрыемстваў на працягу апошніх гадоў незаконнымі, бо яны супярэчаць як Канстытуцыі, так і Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, які быў ратыфікаваны Рэспублікай Беларусь.

Ініцыятары звароту таксама адзначаюць, што ў Магілёве існуе толькі адно месца для правядзення масавых мерапремстваў – гэта стадыён “Хімік”, які знаходзіцца на ўскрайку горада па адрасу вул. Чалюскінцаў 64 В. Дадзеные месца не дазваляе публічна выказваць свае інтарэсы па наступных прычынах: стыдыён знаходзіцца не ў людным месцы; ён з трох бакоў агароджаны плотам, дрэвамі і хмызняком і ўсё гэта цалкам закрывае агляд таго, што адбываецца на стадыёне; у зімні перыяд арганізаваць масавае мерапрыемства на стадыёне не магчыма – ён засыпаны снегам, а вясной і ў восень на ім адзін бруд; каб патрапіць на гэтае месца грамадзянам трэба ехаць туды з розных раёнаў горада і мяняць некалькі відаў транспарта. Падпісанты звароту лічаць здзекам выдзяленне маршрута для правядзення вулічыных дэманстрацый і шэсцяў па праваму боку вуліцы Чалюскінцаў ад д.62 да д.64А.

 Усе гэтыя абмежаванні дазваляюць у выпадку дазволу ў правядзенні масавых мерапрыемстваў праводзіць іх толькі для саміх сябе. Усе гэтыя абмежаванні, паводле падпісантаў, мусяць быць зняты.

 Трэба адзначыць, што апошняе масавае мерапрыемства, якое дазволіў Магілёўскі гарвыканкам,   быў “Славянскі марш”, які адбыўся  25 лістапада 2012 года. Пасля скаргі ў гарвыканкама насмесніка старшыні БСДП Ігара Барысава на галоўнага ідэолага горада з нагоды дазволу правядзення мерапрыемства прарасійскіх нацыяналістаў у Магілёве, ні адна заяўка ад іншых палітычных і грамадскіх арганізацый з таго часу не была задаволена.   

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства