viasna on patreon

Суддзі судам не падведамасныя

2015 2015-03-06T10:59:39+0300 2015-03-06T10:59:39+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/rubcou_sud_2014.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Рубцоў. Фота Радыё Свабода.

Юрый Рубцоў. Фота Радыё Свабода.

Суддзя Ленінскага раёну Мінска Вераніка Абрамовіч адмовіла палітзняволенаму актывісту з Гомеля Юрыю Рубцову ва ўзбуджэнні справы аб спагнанні маральнай шкоды з суддзі гэтага ж суда Кірыла Палулеха. Адмову ў правасуддзі раённы суддзя матывавала непадведамаснасцю гэтай справы суду. 6 сакавіка спадар Рубцоў абскардзіў адмову ў судовай калегіі па грамадзянскіх справах Мінскага гарадскога суда.

Юрый Рубцоў, які зараз адбывае пакаранне на так званай “хіміі” ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна, праз суд спрабаваў спагнаць з раённнага суддзі Кірыла Палулеха 18 сярэднямесячных заробкаў маральнай шкоды.  

“Служыцель Феміды судзіў мяне ад імя Рэспублікі Беларусь у той час, калі я знаходзіўся да пояса голым, тым самым ён праявіў да мяне, як да чалавека, непавагу. Дзеянні суддзі пры выкананні службовых абавязкаў зняважылі маю чалавечую годнасць, прымусілі адчуць перад дзяржаўнымі сімваламі, а менавіта гербам і сцягам, прыніжэнне і сорам, а таксама бездапаможнасць і безабароннасць перад свавольствам і ўседазволенасцю чыноўніка, апранутага ў судзейскую мантыю. Я быў пастаўлены ва ўмовы адчаю і безвыходнасці, бо быў вымушаны стаяць перад судом, перад дзяржаўнымі сімваламі да поясу голым”, - матываваў прэтэнзіі да суддзі Ю. Рубцоў.

У выпадку, калі і судовая калегія адмовіць у правасуддзі, Юрась Рубцоў мае намер прайсці ўсе ўнутраныя сродкі прававой абароны, пасля чаго плануе вынесці гэты вердыкт беларускай судовай сістэмы на разгляд у Камітэт ААН па правах чалавека.

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства