viasna on patreon

Круглае: райвыканкам патрабуе пералічыць грошы за “дзень безаплатнай працы” (дакумент)

2015 2015-03-06T11:41:06+0300 2015-03-06T16:23:44+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/chynounik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Круглянскі райвыканкам патрабуе ад мясцовых прадпрыемстваў і арганізацый, каб яны пералічылі грошы, заробленыя іх працаўнікамі ў “дзень безаплатнай платы” 25 лютага, на разліковы рахунак райвыканкама да 10 сакавіка.

Адпаведнае распараджэнне з пазначэннем грашовых сум атрымалі дзяржаўныя і прыватныя прадпрыемствы Круглянскага раёна.

Па словах грамадскай актывісткі з Круглага Зінаіды Мілешчанка, працоўныя людзі абураныя паборамі з боку мясцовай улады, аднак уголас свой пратэст выказваць баяцца.

“Працуючыя круглянцы абураныя паборамі з боку мясцовай улады, - распавядае Зінаіда Мілешчанка. – Абураныя, аднак смеласці для выказвання пратэсту няма нават у органах аховы правапарадку, якія, безумоўна, ведаюць аб незаконнасці дадзенага данінаабкладання. Прасцей прамаўчаць, чым патрабаваць выканання законнасці, тым больш, што з суда і пракуратуры грошы спаганяюцца чыста сімвалічныя.Не выконваюцца нават элементарныя правілы, у арганізацыях не было праведзена ні аднаго сходу, таму нават фармальна няма ніякіх падстаў для спагнання з людзей заробленых грошай. А ўжо куды будуць выкарыстаны сабраныя ў выглядзе даніны з працоўнага люда сродкі – наогул “гэта таямніца вялікая ёсць”.

Неабходна адзначыць, што выбар г. п. Круглае месцам правядзення “Дажынак” не выклікаў асаблівага захаплення ў мясцовых жыхароў. Большасць насельніцтва, асабліва ў сельскай мясцовасці, маюць заробак менш двух мільёнаў рублёў, на якія асабліва не разгуляешся.

Наўрад ці мы ўбачым у мясцовай газеце “Сельскае жыццё” ці пачуем па мясцоваму радыё, куды ўлады выдаткуюць сабраныя з людзей грошы”, - кажа Зінаіда Мілешчанка.

Актывістка паведаміла, што яна, з дапамогай прафсаюза РЭП, збіраецца накіраваць запыт у дзяржаўныя органы запыт наконт законнасці правядзення ў Круглым “Дня безаплатнай працы”.

Таксама Зінаіды Мілешчанка выказала параду для круглянскіх чыноўнікаў – калі яны хочуць “бліснуць” перад кіраўніцтвам Магілёўскай вобласці ў правядзенні абласных дажынак, няхай ахвяруюць хоць бы па адным сваім месячным заробку на гэту справу, бо гэта “свята” яны падрыхтоўваюць для сябе.

Нагадаем, што 25 лютага ў Круглянскім раёне быў праведзены “Дзень безаплатнай працы на працоўных месцах” згодна рашэння Круглянскага райвыканкама ў мэтах прыцягнення грашовых сродкаў для выканання работ па добраўпарадкаванні г. п. Круглае і ў сувязі з правядзеннем абласнога фестываля-кірмаша працаўнікоў вёскі “Дажынкі – 2015”, “па прапанове працоўных калектываў”.

Круглянскі райвыканкам рэкамендаваў арганізацыям, прадпрыемствам і ўстановам да 10 сакавіка 2015 года пералічыць грашовыя сродкі, заробленыя ў Дзень безаплатнай працы на працоўных месцах, “у дабраахвотным парадку на пазабюджэтны рахунак Круглянскага раённага выканаўчага камітэта, у межах сум, згодна дадатку”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства