viasna on patreon

Журналістку Беларускага Радыё Рацыя выклікаюць у міліцыю

2015 2015-03-09T15:55:38+0300 2015-03-09T15:55:38+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/homich.jpg
Іна Хоміч

Іна Хоміч

Супрацоўніцу Беларускага Радыё Рацыя з Берасця выклікаюць у міліцыю.

Як распавяла Іна Хоміч, позва прыйшла не па месцы прапіскі, а да яе маці. 13-га сакавіка, а 14-й гадзіне, журналістка павінна з’явіцца ў Іванаўскім РАУСе:

- Мне сястра патэлефанавала і радасна заявіла, што мне нейкі дакумент прыйшоў. Зачытала мне яго змест, там гаворыцца, што я выклікаюся ў якасці асобы, якую прыцягваюць да адміністратыўнай адказнасці. Я абвінавачваюся ў адміністратыўным правапарушэнні прадугледжаным ч. 2 арт. 22.9. У гэтым артыкуле гаворыцца пра парушэнне ўсталяванага парадку – рассылкі абавязковых бясплатных экзэмпляраў перыядычных выданняў, распаўсюд эратычных выданняў і незаконны выраб і распаўсюд масавай інфармацыі.

Журналістка мяркуе, што якраз па апошнім пункце яе і выклікаюць у міліцыю:

- Я вось думала ехаць ці не ехаць, паколькі позва прыйшла не мне, а маці. Я думала нават можа быць і не паехаць, але ўсё ж такі цікава, напэўна, з’езджу. Цікава, што мне там скажуць, хаця гэта абсалютна бессэнсоўна. Зразумела, што ў маёй прысутнасці ці без маёй прысутнасці, яны вынеслі сваё рашэнне, якое ім трэба вынесці.

Іна Хоміч заяўляе, што ў міліцыі не збіраецца адмаўляць, што супрацоўнічае з Беларускім Радыё Рацыя, таму што не лічыць гэта супрацьзаконным дзеяннем.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства