viasna on patreon

У Аўтуховіча патрабуюць сплаціць страхавыя ўзносы за час ягонага зняволення

2015 2015-03-10T12:19:15+0300 2015-03-10T12:27:18+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/autuhovich-014.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Аўтуховіч у Мінску 16 ліпеня 2014. Фота: svaboda.org

Мікалай Аўтуховіч у Мінску 16 ліпеня 2014. Фота: svaboda.org

Прадпрымальніка і былого палітвязня Мікалая Аўтуховіча вымушаюць сплаціць абавязковыя страхавыя ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва за той час, які ён сядзеў у турме. Падаткавікі сцвярджаюць пры гэтым, што паступаюць законна.

Аднак згодна з прысудам суда 7 ліпеня 2006 г, калі прадпрымальнік быў зняволены першы раз на 3 гады і 6 месяцаў, Аўтуховічу было забаронена займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю на працягу 5 гадоў. 8 лютага 2009 г. яго зноў затрымалі і ў 2010 г. асудзілі на 5 гадоў паводле артыкулу 295 частка 3 — “Незаконныя дзеянні адносна агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў”. Дадаткова Аўтуховіча асудзілі яшчэ на 2 месяцы зняволення, матываваўшы тым, што быццам бы новае злачынства ён учыніў, не адбыўшы 2 месяцы з папярэдняга пакарання.  Пры гэтым ваўкавыскія чыноўнікі сцвярджаюць, што быць прадпрымальнікам Аўтуховічу не забаронена, і што гэты 5-гадовы тэрмін забароны на дзейнасць скончыўся яшчэ ў турме.

Аднак у частцы 4 артыкула 51 Крымінальнага кодэксу РБ “Пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю” дакладна зафіксавана,

што“пры прызначэнні гэтага пакарання ў якасці дадатковага да арышту, абмежавання волі, накіравання ў дысцыплінарную вайсковую частку або пазбаўлення волі яно распаўсюджваецца на ўвесь час адбывання асуджаным асноўнага пакарання і звыш таго - на тэрмін, усталяваны прысудам”.

Менавіта гэтага пункту і не заўважаюць у Ваўкавыску, прымушаючы яго аплочваць падатак.

Пры гэтым чыноўнікі спасылаюцца на нормы Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь №87  ад 21 лютага 2014 года “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзяржаўнага сацыяльнага страхавання”, дзе гаворыцца аб тым, што абавязковыя страхавыя ўзносы не выплочваюцца прадпрымальнікам, які афіцыйна спыніў сваю дзейнасць і быў выключаны з рэестру плацельшчыкаў падатку. Такой магчымасці ў Мікалая Аўтуховіча не было. Справа ў тым, што на прадпрымальніка судом у 2006 годзе былі дадаткова накладзеныя штрафныя санкцыі – да спагнання была прызначаная сума больш як на 350 мільёнаў рублёў – і таму спыніць прадпрымальніцкую дзейнасць бе выплаты гэтай запазычанасці ён не мог. Выплаціць гэтую суму таксама не мог, паколькі знаходзіўся ў зняволенні.

Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч бачыць у гэтай абсурднай сітуацыі пэўны парадокс:

Досыць дзіўная сітуацыя. Чалавек не мог і не можа ажыццяўляць прадпрымальніцкую дзейнасць паводле прысуду суда, але выплочваць грошы ў сацыяльны фонд за гэты перыяд ён абавязаны. Калі Мікалай сядзеў у турме ён тым больш фізічна не мог не ліквідаваць ІП, не сплаціць грошы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Атрымліваецца замкнёнае кола.”

 

Ад часу прыняцця Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь №87 у лютым мінулага года, даволі вялікая частка індывідуальных прадпрымальнікаў, якія фізічна спынілі сваю дзейнасць, але не аформілі ліквідацыю ІП па законе, змушаны будуць выплочваць абавязковыя страхавыя ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства