viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2015 2015-03-10T11:00:00+0300 2017-10-25T15:34:54+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 8:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

“Хроніка”: У Магілёве актывісты выказалі пратэст у сувязі с забаронай масавых мерапрыемстваў; Старшыню Галоўнай Рады Саюзу палякаў Анжаліку Борыс зноўку выклікалі ва Упраўленне дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага канктролю па Гарадзенскай вобласці.

“Падзея”: 5 сакавіка віцэ-прэзідэнт Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека, старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі выступіў на 28-й сесіі Рады па правах чалавека ААН ў Жэнэве. У сваім троххвілінным выступе Алесь Бяляцкі змог раскрыць важнасць дзейнасці праваабаронцаў і праблемы пераследу праваабаронцаў і сацыяльных актывістаў у Беларусі і свеце. А таксама звярнуў увагу на неабходнасць прымянення мераў для іх абароны на міжнародным узроўні.

Госць рубрыкі “Асоба”: лідар аб’яднання прадпрымальнікаў „Перспектыва” Анатоль Шумчанка. Ад 1 сакавіка ў поўную сілу уступіў Дэкрэт нумар 222, які абавязвае індывідуальных прадпрымальнікаў мець суправаджальныя дакументы на тавар, а таксама сертыфікаты. Гандляры канстатуюць, што большая частка цэнтраў апусцела, а гаспадары павільёнаў заявяць пра банкроцтва. Прадпрымальнікі кажуць, што не могуць працаваць згодна з новымі правіламі, бо атрымаць усе неабходныя дакументы ў пастаўшчыкоў – пераважна на расейскіх аптовых рынках – практычна немагчыма.

У музычных паўзах -  кампазіцыі гурта The Toobes.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства