viasna on patreon

Ператрус у магілёўскага журналіста Ігара Барысава і ў філіі ПЦ "Вясна" (aбнаўляецца)

2015 2015-03-12T14:16:00+0300 2015-03-12T15:55:16+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/111barysauiharmahileucr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Барысаў

Ігар Барысаў

У магілёўскага журналіста і намесніка старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігара Барысава супрацоўнікі міліцыі правялі  ператрус. 

Падставай для ператрусу  стала нібыта крымінальная справа паводле артыкула 188 Крымінальнага кодэксу РБ за "паклёп у публічным выступе, або ў сродках масавай інфармацыі", якую завялі супраць журналіста.

Ігар Барысаў паведаміў, што ператрус праводзіцца ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па частцы 2 артыкула 188 КК РБ: “Паклёп, які ўтрымліваецца ў публічным выступе, альбо ў друкаваным ці публічна дэманстраваным творы, альбо ў сродках масавай інфармацыі, альбо злучаны з абвінавачваннем у здзяйсненні цяжкага ці асабліва цяжкага злачынства, - караецца штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам на тэрмін да шасці месяцаў, ці абмежаваньнем волі на тэрмін да трох гадоў."

Жонка Ігара Алена паведаміла журналістам, што на кватэру да іх прыйшлі 5 міліцыянтаў з пастановай на вобшук. Разам з імі былі запрошаныя і панятыя. Крымінальная справа нібыта тычыцца паклёпу на гендырэктара аднаго з ТАА Магілёва. 

Каля кватэры знаходзяцца прадстаўнікі незалежных СМІ і праваабаронцы. Ўнутр іх не прапускаюць.

Стала вядома, што ў ходзе ператрусу міліцыя канфіскавала 3 кампутары, мадэм і нататнікі Ігара. Пасля ператрусу і агляду памяшкання супрацоўнікі міліцыі правялі апытанне Ігара Барысава.

***

У другой палове дня 12 сакавіка пачаўся агляд памяшкання на офісе Магілёўскага абласнога аддзялення Праваабарончага цэнтра "Вясна". Ён праводзіцца ў межах крымінальнай справы паводле артыкула 188 Крымінальнага кодэксу РБ за "паклёп у публічным выступе, або ў сродках масавай інфармацыі".

Як паведаміў праваабаронца Барыс Бухель, у ходзе агляду памяшкання, дзе месцілася філія ПЦ "Вясна",  былі канфіскаваныя 3 кампутары і мадэм. Складзены пратакол выняцця. Агляд праводзілі тыя ж самыя пяцёра супрацоўнікаў міліцыі, што рабілі ператрус у Ігара Барысава.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства