Незалежнаму журналісту з Бярозаўкі Юрыю Дзяшуку перашкаджаюць працаваць
Спецслужбы праяўляюць павышаную ўвагу да суразмоўцаў журналіста.
Напрыклад, бібліятэкарку бярозаўскай гарадской бібліятэкі выклікалі ў КДБ на гутарку з-за таго, што яна размаўляла з Дзяшуком. Па інфармацыі журналіста, усім супрацоўнікам лідскага музея забаранілі з ім гутарыць.
Юрый Дзяшук кажа, што сучасныя жыхары Беларусі вельмі запалоханыя прадстаўнікамі праваахоўных органаў і КДБ. А дзеянні апошніх менавіта на тое і разлічаныя.
Больш за год таму, 19 лютага 2014 года, Дзяшука выклікалі ў пракуратуру, дзе журналісту ўручылі афіцыйнае папярэджанне, у якім гаварылася пра забарону на працу без акрэдытацыі на карысць замежных СМІ, а таксама пра недапушчальнасць публікацыі неправеранай інфармацыі. Пісьмовую копію папярэджання журналісту ў пракуратуры перадаць адмовіліся. А на пачатку лютага 2014 года ў пракуратуры Лідскага раёна Юрыя апытвалі адносна яго журналісцкай працы.