viasna on patreon

Гомель: Ларысу Шчыракову аштрафавалі на 20 базавых велічыняў

2015 2015-03-12T13:11:03+0300 2015-03-12T13:11:03+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shchyrakova.jpg
Ларыса Шчыракова.

Ларыса Шчыракова.

Суд Цэнтральнага раёна г. Гомеля (суддзя Віктар Казачок) 12 сакавіка прыняў рашэнне аштрафаваць сябру ГА “БАЖ”, незалежную журналістку Ларысу Шчыракову за парушэнне арт. 22. 9 ч.2 КаАП на 20 базавых велічыняў (3 млн 600 тыс. рублёў).

Падставай для завядзення справы стаў тэлесюжэт на тэлеканале “Белсат” з апытаннем гомельскіх прадпрымальнікаў. На думку міліцыі, Ларыса Шчыракова падрыхтавала гэты сюжэт для замежнага СМІ, не маючы акрэдытацыі на працу ў Беларусі. Пратакол на журналістку склаў 8 сакавіка начальнік аддзела аховы правапарадку Цэнтральнага РАУС, падпалкоўнік Юрый Панін.

На рахунку журналісткі – яшчэ два аналагічныя адміністрацыйныя пратаколы, складзеныя 10 сакавіка УУС г. Рэчыцы (Гомельская вобл.). Магчыма, яны ўжо накіраваныя ў суд. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства