viasna on patreon

Асуджаны сын бабруйскага блогера не можа знайсці працу на "хіміі"

2015 2015-03-13T11:13:45+0300 2015-03-13T11:13:45+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/babr-zalnou-peretrus-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сын блогера Алега Жалнова з лістапада знаходзіцца ў вёсцы Заліп'е ў Гомельскай вобласці. Там Аляксей Жалноў адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі адкрытага тыпу. Нагадаем, у ліпені 2014 года малады чалавек атрымаў тры гады "хіміі", а таксама штраф у памеры 50 мільёнаў рублёў, за нанесеную маральную і фізічную шкоду "даішніку" Аляксандру Бутоўскаму, падчас канфлікта каля будынка ДАІ. Сам Аляксей Жалноў сцвярджае, што фізічна не мог аказваць супрацьдзеянне Бутоўскаму, бо ў адной руцэ ў яго была відэакамера, за другую яго трымаў, пад локаць, іншы супрацоўнік ДАІ.

-Сын да гэтага часу не можа знайсці працу, - распавядае Алег Жалноў. - Куды б ён ні прыйшоў уладкоўвацца, яму адмаўляюць, і часам гэтыя адмовы гучаць надумана. Аляксею трэба прадастаўляць патэнцыйным працадаўцам даведку, дзе паведамляецца, што ён "хімік", напэўна, гэта іх палохае.

Жалновы дасюль працягваюць дамагацца адмены прысуду, вынесенага суддзёй Юліяй Беразюк.

-12 сакавіка мы ездзілі ў Вярхоўны суд, нечакана патрапілі на прыём да старшыні Валянціна Сукалы. У бліжэйшы час нашу скаргу разгледзяць, будзем спадзявацца на станоўчы вынік, - кажа Алег Жалноў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства