Кухня TV: Хто парушае беларускае заканадаўства – фатографы ці міліцыянты?
Адказ на гэтае пытанне ў чарговым выпуску праваабарончага відэапраекта “Кухня TV”. У абмеркаванні таемнага дакумента намесніка міністра МУС, які забараняе ажыццяўляць фота і відэаздымкі дзяржаўных органаў, а таксама крытычна важных аб’ектаў”, удзельнічаюць намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец , юрыст ПЦ “Вясна” Павел Сапелка і намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч.
Тэкст распараджэння быў змешчаны на адным інтэрнэт-блогу пасля неаднаразовых затрыманняў журналістаў за фатаграфаванне будынкаў вольнага доступу. Яго сапраўднасьць пацвердзілі Радыё Свабодзе ў Міністэрстве ўнутраных спраў . Па словах прэс-сакратара Канстанціна Шалкевіча, “гэта ўнутраны дакумент міліцыі, ён не датычыць ніякай забароны грамадзянам на здымку адміністрацыйных будынкаў”.
З моманту выхаду згаданага распараджэння пад забарону здымаць адкрытыя для масавага наведваньня месцы трапілі некалькі журналістаў. Сярод іх супрацоўнік “Комсомольской правды“ в Белорусии» Дзмітры Ласько, рэгіянальны журналіст Зміцер Лупач, фотакарэспандэнт Уладзь Грыдзін. 1 сакавіка ахоўнікі амбасады Расеі ў Беларусі забаранілі журналістам здымаць будынак, да якога беларусы несьлі кветкі і сьвечкі на знак памяці аб забітым расейскім палітыку Барысу Нямцову.
Між тым, на думку праваабаронцаў, сам дакумент відавочна пярэчыць дзеючаму заканадаўству Рэспублікі Беларусь. Юрыст Павел Сапелка адзначае:
“Я б гэты дакумент ацаніў як загадзя незаконнае распараджэнне, паколькі тут намеснік міністра заклікае радавых супрацоўнікаў здзяйсняць службовыя, як мінімум, правіны, якім з'яўляецца загадзя незаконнае затрыманне”.
Да даго ж не зразумела, якія будынкі з’яўляюцца “крытычна важнымі аб’ектамі”? Існуе пералік так званых рэжымныхаб'ектаў, які зацвярджаецца Саветам міністраў Рэспублікі Беларусь, але ён знаходзіцца ў абмежаваным доступе.
Па тэме:
Павел Сапелка: затрыманне за фатаграфаванне будынкаў парушае закон
Четыре часа в милиции за фото здания. Что в Беларуси можно фотографировать без последствий
Папярэднія выпускі Кухня TV можна глядзець тут: