Баранавічы: асоба, якая спаліла вянок каля Крыжа памяці сталінскіх ахвяр, не ўстаноўлена
Справа адносна спалення вянкакаля Крыжа памяці сталінскіх ахвяр на скрыжаванні вуліц Смаленскай і Пірагова, заведзеня па артыкулу 17.1 КаАП (дробнае хуліганства), спынена. Пра гэта паведаміўграмадскаму актывісту Віктару Сырыцыначальнік міліцыі грамадскай бяспекі ГАУС падпалкоўнік Аляксей Трафімаў. У дасланым лісце паведамляецца, што супрацоўнікі ГАУС апыталі грамадзян, якія пражываюць па вуліцы Пірагова і прылягаючых да яе вуліц, праверылі раней судзімых асоб і асоб, якія вядуць антыграмадскі лад жыцця, але ўстанавіць таго, хто спаліў жалобны вянок, аказалася немагчымым. Таму справа аб адміністрацыйным правапарушэнні ў адносінах да неўстаноўленай асобы спынена на падставе п.2 ч.1 арт. 10.26 ПВКаАП Рэспублікі Беларусь.
– Безумоўна, шкада, што не знайшлі і не пакаралі зламыснікаў, бо беспакаранасць вядзе да новых правапарушэнняў. Але мы станем больш пільнымі і будзем працягваць даглядаць тэрыторыю каля Крыжа сталінскіх ахвяр: прыбіраць ад смецця, садзіць кветкі, запальваць знічкі ў памяць аб нявінна забітых. Людзі павінны ведаюць, што менавіта тут знаходзілася савецкая турма “Крывое кола”, у якой сталінскія карнікі расстрэльвалі нашых суайчыннікаў, – пракаментаваў Віктар Сырыца.