viasna on patreon

Салігорск: Праваабаронцы дамагаюцца адмены выканкамаўскага рашэння

2015 2015-03-17T08:42:28+0300 2015-03-17T08:42:28+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/svab-shodau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскія прадстаўнікі Беларускага Хельсіснкага Камітэту рыхтуюць зварот у мясцовы Савет дэпутатаў з патрабаваннем адмены “таямнічага” выканкамаўскага рашэння, згодна з якім забаранеюцца правядзенне мірных сходаў на ўсіх плошчах і вуліцах горада.

Па словах праваабаронцы Леаніда Мархоткі, тэкст рассакрэчанага рашэння Салігорскага райвыканкаму ад 07.10.2004г. №700 “Аб мерах па папярэджанні надзвычайных здарэнняў і захаванні законнасці пры правядзенні масавых мерапрыемстваў” абсалютна не адпавядае міжнародным абавязальніцтвам Рэспублікі Беларусь і стандартам правоў чалавека.

- Намі ўжо падрыхтаваны грунтоўны аналіз гэтага адыёзнага рашэння мясцовых чыноўнікаў,  якім яны карыстаюцца ўжо больш за дзесяць гадоў, забараняючы мірныя сходы ў Салігорску. Бліжэйшым часам мы спадзяемся атрымаць афіцыйна завераную копію гэтага рашэння са слуцкага занальнага дзяржаўнага архіву. Адразу пасля яе атрымання ўсе паперы будуць скамплектаваны і накіраваны ў Савет дэпутатаў з патрабаваннем адмены незаконнага рашэння Салігорскага райвыканкаму. Таксама намі будзе прапанаваны дэпутатам праект пастановы аб свабодзе сходаў у Салігорску замест абмяжоўваючага правы грамадзян выканкамаўскага рашэння, - кажа Леанід Мархотка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства